детские имена значение
тайна имени мария
сколько стоит родословная
значение имени каролина
виталий значение имени
You are viewing the community
mogileva_net
Моладзевыя актывісты ў Магілёве зьбіраюцца правесьці незвычайны пікет
Сяржук Гіркін, Андрусь Дзьвігун і Антон Усьцімчук падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне незвычайнага пікету за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі на выбарах 2008 году.
Месцам правядзеньня пікету пазначаная плошча Леніна ў самым цэнтры гораду. Заяўленая колькасьць удзельнікаў — 10 тыс. чалавек.
Заяўка на імя старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Віктара Шорыкава пададзеная ў прыёмную па зваротах грамадзянаў 15 сакавіка і зарэгістраваная за № 418. Дата правядзеньня пікету — 1 красавіка. Цяпер арганізатары чакаюць адказу ўстановы.
— Афіцыйныя СМІ цьвердзяць, што наш прэзыдэнт карыстаецца падтрымкай большасьці насельніцтва ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі, — кажа ў інтэрвію Рацыі аўтар ідэі Сяржук Гіркін. — Таму, мы падумалі, што калі ён такі "харошы", дык чаму б не падтрымаць яго. Хай ідзе на падвышэньне — нам не шкада, мы сабе яшчэ выбярэм. Ну, а чаму менавіта 1 красавіка — дык усім зразумела, што гэта за дзень у народнай традыцыі.