i_am

Сустрэча зь беларускiмi журналiстамi



про Запад
“..вы хорошо знаете, что хочет от нас Запад…”

про задержанных на митингах
“..мы если задерживаем кого-то на митингах, то это провокаторы, которые отрабатывают деньги…”

про “апазицыю”
“..400 человек – это боевики, и сочувствующие, ну пусть 1500…”

“..им надо потусоваться возле Октябрьской площади…”

про суверенитет
“..вы хотите независимости и суверенитета, я тоже хочу, но это очень дорого стоит…”

про оппозиционную прессу
“..даже оппозиционные газеты, насколько я их успеваю читать…"

“..очень много неправды в оппозиционной прессе…”

про информагентство БелаПАН
“..не могу сказать, что БелаПАН – уж очень плохая компания, но вопросы всегды бывали…”

про свою газету
“..Комсомолка” ж моя газета…”

про работу
“..я за 13 лет наелся. Для меня это обычная рутинная работа. Я – не царь, я –
пахарь на своей должности. Я кроме работы ничего не делал…”

“..ничего в этой жизни хорошего я не видел… ”

про чувствительность организма
“.. я чувствую, что в Бресте, что в Витебске каждый день, каждой клеткой своего организма чувствую…”

про родство
“..главное – наше родство, россиян и белорусов…”

про союз с Россией
“..без союза с Россией нам нельзя. Это важнейшая для нас поддержка и опора, и до недавнего времени, если хотите, была гарантом нашего суверенитета, и вскоре возможно вновь станет…”

про постройку АЭС
“..когда так называемые оппозиционеры предлагают провести референдум про построение АЭС, они нечестны в этом плане. Что плохого в этом построении?..”

про поиск решения
“..думаю вам стоит поискать решения ваших вопросов, они могут быть решены…”
i_am

(no subject)

Заўтра, у Дзень Волi, нацыянальная i дэмакратычная супольнасьць Магiлеву iдзе ўскладаць кветкi да будынку, дзе быў афiцыйна абвешчаны ўрад БНР. Зь вядомых крынiц паступiла iнфармацыя, што да аднаго студэнта ўчора прыходзiлi КэДэБэшнiкi i вельмi раiлi не хадзiць у нядзелю на Плошчу. Самае цiкавае, што туды зьбiраюцца самые розные людзi -- ад лiдэраў апазыцыi да людзей не зьвязяных с палiтыкай. Магчымы правакацыi.
i_am

З Днём Волi!



25-га моладзь iдзе на плошчу ўскладаць кветкi да краязнаўчага музэю(дзе быў абвешчаны ўрад БНР) ў 15.00. Шмат якiх людзей i асабiста я iду ўскласьцi кветкi героям, выбiтным дзеячам i простым беларусам. А не паўдзельнiчаць у нейкiх мерапрыемствах, як некаторыя..
i_am

Гiркiн рулiiiiiiт!

Моладзевыя актывісты ў Магілёве зьбіраюцца правесьці незвычайны пікет


Сяржук Гіркін, Андрусь Дзьвігун і Антон Усьцімчук падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне незвычайнага пікету за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі на выбарах 2008 году.
Месцам правядзеньня пікету пазначаная плошча Леніна ў самым цэнтры гораду. Заяўленая колькасьць удзельнікаў — 10 тыс. чалавек.
Заяўка на імя старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Віктара Шорыкава пададзеная ў прыёмную па зваротах грамадзянаў 15 сакавіка і зарэгістраваная за № 418. Дата правядзеньня пікету — 1 красавіка. Цяпер арганізатары чакаюць адказу ўстановы.
— Афіцыйныя СМІ цьвердзяць, што наш прэзыдэнт карыстаецца падтрымкай большасьці насельніцтва ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі, — кажа ў інтэрвію Рацыі аўтар ідэі Сяржук Гіркін. — Таму, мы падумалі, што калі ён такі "харошы", дык чаму б не падтрымаць яго. Хай ідзе на падвышэньне — нам не шкада, мы сабе яшчэ выбярэм. Ну, а чаму менавіта 1 красавіка — дык усім зразумела, што гэта за дзень у народнай традыцыі.